Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак: гарантаваць усім хворым лячэнне і душпастырства

Папу непакоіць лёс людзей, якія пакутуюць ад рознага роду хвароб. 9 лютага 2022 года, падчас агульнай аўдыенцыі ён звярнуўся з адмысловым заклікам.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Паслязаўтра, 11 лютага, будзе адзначацца Сусветны дзень хворых. Хачу нагадаць пра нашых дарагіх хворых, каб усім была аказана медыцынская дапамога і духоўная падтрымка. Будзем маліцца за нашых братоў і сясцёр, за іх сем’і, за медыцынскіх работнікаў, душпастыраў і за ўсіх, хто клапоціцца пра іх”, - заклікаў Францішак.

Штогод 11 лютага ў Каталіцкім Касцёле па ініцыятыве святога Яна Паўла ІІ адзначаецца Сусветны дзень хворых. 13 мая 1992 года Пантыфік у лісце да кардынала Ф'ярэнца Анджэліні, тагачаснага старшыні Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя, рэкамендаваў прысвяціць адзін дзень у годзе асаблівай увазе да тых, хто пакутуе душой і целам. Гэтым днём стаў літургічны ўспамін Маці Божай з Люрда.
 

09 лютага 2022, 12:05