Францішак ухваліў дэкрэты Кангрэгацыі па справах кананізацыі
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Дэкрэт аб цудзе датычыцца надзвычайнага выздараўлення, якое прыпісваецца заступніцтву Слугі Божай Марыі Кастанцы Панас, манахіні з Ордэна кларысак, якая нарадзілася 5 студзеня 1896 года ў італьянскім Алана-дзі-П'явэ, а памерла 28 мая 1963 г. у кляштары ў Фабрыяна. Яна ахвяравала свае пакуты за папу Яна XXIII і Другі Ватыканскі Сабор.
Адзін з дэкрэтаў аб гераічнасці цнотаў тычыцца Слугі Божага Эдуарда Піроніа, кардынала, які нарадзіўся 3 снежня 1920 года ў аргентынскім Нуэва-дэ-Хуліа, а памёр 5 лютага 1998 года ў Рыме.
Іншымі дэкрэтамі пацвярджаецца гераічнасць цнотаў трох кансэкраваных асоб: італьянца Імакалата Джузэпэ дзі Джезу з Ордэна кармелітаў босых; аргентынкі Беніньі Віцімы дзі Джэзу, законніцы з Кангрэгацыі Сясцёр Успамогі Хрысціянаў; і іспанкі Джааны Мендэс Рамэра з Кангрэгацыі Сясцёр Уршулянак Сэрца Езуса.
Публікацыя дэкрэта аб цудзе азначае хуткую беатыфікацыю, а ў выпадку пацвярджэння гераічнасці цнотаў для беатыфікацыі патрабуецца публікацыя яшчэ аднаго дэкрэта – аб аўтэнтычнасці цуду.