Цэнтр для перамешчаных асоб у правінцы Ітуры Цэнтр для перамешчаных асоб у правінцы Ітуры 

Святы Айцец асудзіў тэракт у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга

Папа запэўніў у малітве за ахвяр тэрарыстычнага нападу на цэнтр для перамешчаных асоб Plaine Savo у правінцыі Ітуры на паўночным усходзе Дэмакратычнай Рэспублікі Конга.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“Святы Айцец рашуча асуджае гэты зверскі і варварскі напад, які з’яўляецца крыніцай вялікіх пакут і гора для краіны”, - гаворыцца ў папскай тэлеграме, скіраванай за подпісам кардынала Дзяржсакратара П’етра Параліна на імя Прэзідэнта Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Фелікса Чысекеды.

Пантыфік моліцца, каб Бог “прыняў у сваім супакоі і святле загінулых і прынёс суцяшэнне ўсім, хто аплаквае страту”, просячы аб “боскіх дарах аздараўлення і суцяшэння” для параненых, а таксама моліцца, каб Пан адарыў мужнасцю і сіламі тых, хто аказвае дапамогу.

Трагедыя здарылася вечарам 2 лютага 2022 года. У выніку нападу ўзброеных баевікоў на лагер бежанцаў загінулі па меншай меры 62 чалавека, 36 атрымалі раненні. Сярод ахвяр шмат жанчын і дзяцей.
 

06 лютага 2022, 15:03