Аўдыенцыя для фонда "Дом Духа і мастацтваў" Аўдыенцыя для фонда "Дом Духа і мастацтваў" 

Папу падарылі скрыпку, зробленую з вёслаў мігранцкіх лодак

Міласэрнасць Бога невымерна большая за нашы недахопы, памылкі і грахі, - нагадаў Папа падчас сустрэчы з дэлегацыяй італьянскага фонда “Дом Духа і мастацтва” (Casa dello Spirito e delle Arti).

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Вязні, мігранты, маладыя маці, людзі з інваліднасцю, жыхары экзістэнцыяльных перыферый, пра якіх клапоціцца фонд, прымаюць удзел у розных відах рамесніцкай і мастацкай дзейнасці, у тым ліку з глыбокім хрысціянскім сімвалізмам: вырабляюць гостыі для эўхарыстычных цэлебрацый, ствараюць унікальныя музычныя інструменты, займаюцца вытворчасцю віна.

Падчас аўдыенцыі, якая прайшла 4 лютага 2022 года ў Ватыкане, яны падарылі Папу “Марскую скрыпку” – інструмент, зроблены з вёслаў мігранцкіх лодак, а італьянскі кампазітар Нікола П'ёвані, лаўрэат прэміі Оскар за музыку да знакамітага фільма Рабэрта Беніньі “Жыццё цудоўнае”, сыграў на ёй адмыслова напісаную музычную кампазіцыю.

“Я дзякую ўсім вам: вы з’яўляецеся зернямі надзеі. Пры падтрымцы фонда “Дом Духа і мастацтваў”, вы даеце сігналы супрацьдзеяння культуры адчужэння, на жаль распаўсюджанай. Вы намагаецеся будавацца з “адкінутых камянёў” дом, у якім дыхаецца паветрам грамадскага сяброўства, братэрства. Не ўсё лёгка – мы ведаем – не ўсё ўсыпана ружамі. Кожны мае свае недахопы, памылкі і грахі, але міласэрнасць Бога невымерна большая, і калі прымаем адзін аднаго як браты і сёстры, Ён прабачае нас і дапамагае ісці наперад”, - запэўніў сваіх гасцей Святы Айцец.
 

04 лютага 2022, 11:53