Чарговы тэлефонны званок Папы Прэзідэнту Украіны
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
“Новы бачны жэст падтрымкі з боку папы Францішка. Некалькі хвілін таму Святы Айцец патэлефанаваў Прэзідэнту Зяленскаму”, - напісаў дыпламат у Twitter. Папа сказаў, што “моліцца і робіць усё магчымае, каб скончыць вайну”. Зяленскі адказаў, што Яго Святасць “з'яўляецца самым чаканым госцем ва Украіне”.
У сваю чаргу ўкраінскі лідар напісаў у сваім Twitter: “Размаўляў з Пантыфікам. Расказаў Яго Святасці аб складанай гуманітарнай сітуацыі і перакрыцці расійскімі войскамі гуманітарных калідораў. Пасрэдніцкая роля Святога Пасаду ў спыненні чалавечых пакут будзе вітацца. Падзякаваў за малітвы за Украіну і за мір”.
Францішак упершыню патэлефанаваў украінскаму прэзідэнту ўвечары 26 лютага 2022 года.