Падчас папскай аўдыенцыі для Інстытута школьных братоў-марыстаў Падчас папскай аўдыенцыі для Інстытута школьных братоў-марыстаў 

Папа: няма супярэчнасці паміж вернасцю караням і адкрытасцю

Глядзець на рэчаіснасць глыбей і адмовіцца ад мірскога мыслення, кароткатэрміновых інтарэсаў, частковай перспектывы, каб адкрыць далягляд усеагульнага братэрства, - заклікаў Папа братоў-марыстаў.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Сустракаючыся 24 сакавіка 20022 з прадстаўнікамі гэтага шматкультурнага і шматэтнічнага манаскага інстытута, які займаецца школамі, Францішак папрасіў не баяцца пераадольваць межы, не столькі геаграфічныя, колькі ментальнасныя.

“Гэта не значыць адрывацца ад сваіх каранёў, зусім не! Паміж вернасцю караням і ўсеагульнай адкрытасцю няма супярэчнасці. Наадварот, паводле ўзору Хрыста, менавіта дзякуючы захаванню поўнай вернасці “пагадненню любові” з людзьмі нам даверанымі, нашае служэнне становіцца плённым для ўсіх, праз моц Божай ласкі”, - звярнуў вагу Пантыфік.

Ён нагадаў, што вернасць караням і спадчыне павінна заставацца спалучанай з рэчаіснасцю, якая змяняецца, з асаблівасцямі новых пакаленняў. Напрыклад, сёння моладзь праяўляе цікавасць да экалогіі. Менавіта падрастаючае пакаленне можа абараніць стварэнне, але дзеці, падлеткі і моладзь “павінны засвоіць, што гэта не зводзіцца да лозунгаў, гэта не толькі заявы, але лад жыцця, які патрабуе цярпення, стойкасці, стрыманасці, справядлівасці”. “Карацей кажучы, чалавек не нараджаецца як захавальнік стварэння, але становіцца ім на адукацыйным шляху”, - патлумачыў Папа.

Прыклад з экалогіяй, звярнуў увагу братоў-марыстаў Францішка, можа быць прыменены і да іншых галін, такіх як сацыяльная і палітычная прыхільнасць, сфера камунікацыі. Але ў першую чаргу такі падыход павінен натхняць рэлігійнае і духоўнае выхаванне, якое з’яўляецца асновай цэласнага росту.
 

24 сакавіка 2022, 11:55