Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак ушанаваў памяць ахвяр вайны ва Украіне

Падчас агульнай аўдыенцыі, якая 23 сакавіка 2022 года прайшла ў Ватыкане, Папа нагадаў пра ахвяр вайны ва Украіне і заклікаў “перакаваць зброю ў інструменты міру”.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“Я хацеў бы прысвяціць хвілінку, каб узгадаць пра ахвяр вайны”, - сказаў Пантыфік, заўважаючы, што “навіны пра абяздоленых людзей, параненых, пра шматлікіх загінулых салдат з абодвух бакоў – гэта смяротныя навіны”.

“Давайце будзем прасіць Пана жыцця, каб вызваліў нас ад гэтай смерці вайны, бо з вайной мы губляем усё. На вайне не бывае перамогі: усё – параза. Няхай Пан спашле нам Духа, які дапаможа зразумець, што вайна – гэта параза чалавецтва”, - памаліўся Святы Айцец.

Францішак заўважыў, што вядзенне вайны – гэта “патрэба, якая губіць нас”, у сувязі з чым заклікаў маліцца, каб Дух Пана “вызваліў усіх нас ад гэтага імкнення да самазнічшэння”. “Памолімся таксама за кіраўнікоў народаў, каб зразумелі, што набыццё і вытворчасць зброі – гэта не рашэнне праблемы. Рашэнне – гэта сумесная праца на карысць міру: як кажа Біблія – “перакаваць зброю ў інструменты міру”, - дадаў Папа, заклікаючы прысутных на агульнай аўдыенцыі да багародзічнай малітвы.

23 сакавіка 2022, 11:43