FNpg-3cXMAQFUQn.jpeg

Папа: у імя Бога, спыніцеся і падумайце пра дзяцей

Францішак скіраваў чарговае паведамленне ў сацыяльнай сетцы Twitter, якое прысвяціў вайне, развязанай на тэрыторыі Украіны. Яно змешчана, ужо традыцыйна, і на рускай і ўкраінскай мовах.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Пад хэштэгамі #PrayTogether #Ukraine у Twitter-акаўнце Святога Айца 12 сакавіка 2022 гучыць заклік, прысвечаны дзецям, нявінным ахвярам любой вайны: “Няхай ніколі не будзе вайны! Падумайце перш за ўсё аб дзецях, пазбаўленых надзеі на годнае жыццё: загінулых, параненых, асірацелых; аб дзецях, якія гуляюць рэшткамі зброі... У імя Бога, спыніцеся!”.
 

12 сакавіка 2022, 16:57