Папа падчас благаслаўлення машыны хуткай дапамогі для Украіны Папа падчас благаслаўлення машыны хуткай дапамогі для Украіны 

Машына хуткай дапамогі ад Папы будзе дастаўлена ў Львоў

Спецыяльны дар Францішка гораду Львову ва Украіне – машына хуткай дапамогі – у бліжэйшыя дні будзе дастаўлена адрасату. Гаворка ідзе пра яшчэ адзін жэст салідарнасці Папы з украінскім народам.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні паведаміў, што 26 сакавіка 2022 года кардынал Конрад Краеўскі, элемазінарый Яго Святасці Папы, “адправіўся ў Львоў на машыне хуткай дапамогі, якую папа Францішак падарыў і благаславіў некалькі дзён таму”.

“Аўтамабіль будзе перададзены ў дар уладам украінскага горада для аказання дапамогі насельніцтву, якое з-за бежанцаў значна павялічылася ў апошнія тыдні”, - удакладніў афіцыйны прадстаўнік Святога Пасаду.

26 сакавіка 2022, 13:20