Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Andante sostenuto
Расклад Падкасты
Падчас сустрэчы з прадстаўнікамі Міжнароднай трынітарыйскай салідарнасці Падчас сустрэчы з прадстаўнікамі Міжнароднай трынітарыйскай салідарнасці 

Пантыфік: свабода рэлігіі парушаецца шмат дзе і па-рознаму

Суправаджэнне і дапамога людзям, якія сталі ахвярамі таптання рэлігійнай свабоды, застаецца надзвычай актуальным пытаннем у наш час, - лічыць Францішак.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Аб гэтым ён заявіў 25 красавіка 2022 года, сустракаючыся ў Ватыкане з прадстаўнікамі Міжнароднай трынітарыйскай салідарнасці, якая дзейнічае пры Ордэне Найсвяцейшай Тройцы.

Папа падзякаваў за намаганні арганізацыі, “якая абараняе рэлігійную свабоду не тэарэтычна, а клапоцячыся пра людзей, якіх пераследуюць і кідаюць у турмы з прычыны іх веры”, а таксама займаецца адукацыйнай дзейнасцю на ўніверсітэцкім узроўні, арганізуючы курсы, прысвечаныя свабодзе веравызнання.

Гэтая праца “абуральна актуальная” ў наш час, - лічыць Святы Айцец. Сёння шмат мужчын і жанчын, нават дзяцей, жывуць у нечалавечых умовах, паняволеныя. Рэлігійная свабода парушаецца ў многіх месцах і па-рознаму, часам гэта адбываецца груба і відавочна, а часам – тонка і схавана.

Пантыфік папрасіў каталіцкіх праваабаронцаў працягваць сваю дзейнасць, пашыраючы супрацоўніцтва з іншымі ўстановамі, касцёльнымі і некасцёльнымі, якія падзяляюць гэту высакародную мэту.
 

25 красавіка 2022, 11:44
Prev
December 2024
SuMoTuWeThFrSa
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    
Next
January 2025
SuMoTuWeThFrSa
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031