Францішак з мэрам Мілітопаля Іванам Фёдаравым Францішак з мэрам Мілітопаля Іванам Фёдаравым 

Папа да мэра Мелітопаля: трымайцеся, мы разам з вамі!

Папа завяршыў сваю гамілію падчас Пасхальнай вігіліі зваротам да мэра Мелітопаля Івана Фёдарава і некалькіх украінскіх парламентарыяў, якія прымалі ўдзел у ватыканскай літургіі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“У гэтай цемры, у якой вы жывяце, цемры вайны, жорсткасці, сёння ўсе мы молімся. Молімся за вас і з вамі. Мы молімся, бо так шмат пакутаў. Усё, што мы можам вам даць, гэта быць побач, маліцца і сказаць вам: „Трымайцеся, мы разам з вамі“, а таксама – сказаць самае важнае сёння: Христос воскрес! (па-ўкраінску)”, - звярнуўся Францішак.

Украінскую дэлегацыю 16 красавіка 2022 года прыняў Дзяржсакратар Яго Святасці, кардынал П'етра Паралін.
 

17 красавіка 2022, 10:39