Папа далучыўся да просьбы ААН аб пасхальным перамір’і ва Украіне
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
“У Пальмовую нядзелю Францішак папрасіў аб велікодным перамір'і з мэтай дасягнення міру. Святы Пасад і Папа далучаюцца да закліку да перамір'я з нагоды святкаванне Вялікадня па юліянскім календары 24 красавіка, які Антоніу Гутэрыш, Генеральны сакратар ААН, па ўзгадненні з архіепіскапам Святаславам Шаўчуком, кіраўніком Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, скіраваў 19 красавіка 2022 года”, - гаворыцца ў афіцыйным тэксце.
Францішак, “усведамляючы, што для Бога няма нічога немагчымага”, просіць аб эвакуацыі насельніцтва, “якое апынулася ў пастцы ў зонах ваенных дзеянняў”, і аднаўленні міру. Ён звяртаецца таксама да тых, хто нясе палітычную адказнасць, і просіць іх прыслухацца да заклікаў людзей да міру.