Францішак з Антоніу Гутэрышам Францішак з Антоніу Гутэрышам 

Папа далучыўся да просьбы ААН аб пасхальным перамір’і ва Украіне

Францішак падтрымаў заклік Генеральнага сакратара ААН да велікоднага перамір’я ва Украіне. Зала Друку апублікавала 21 красавіка 2022 года адпаведнае паведамленне.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“У Пальмовую нядзелю Францішак папрасіў аб велікодным перамір'і з мэтай дасягнення міру. Святы Пасад і Папа далучаюцца да закліку да перамір'я з нагоды святкаванне Вялікадня па юліянскім календары 24 красавіка, які Антоніу Гутэрыш, Генеральны сакратар ААН, па ўзгадненні з архіепіскапам Святаславам Шаўчуком, кіраўніком Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, скіраваў 19 красавіка 2022 года”, - гаворыцца ў афіцыйным тэксце.

Францішак, “усведамляючы, што для Бога няма нічога немагчымага”, просіць аб эвакуацыі насельніцтва, “якое апынулася ў пастцы ў зонах ваенных дзеянняў”, і аднаўленні міру. Ён звяртаецца таксама да тых, хто нясе палітычную адказнасць, і просіць іх прыслухацца да заклікаў людзей да міру.
 

21 красавіка 2022, 12:15