Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа заклікаў спартсменаў спрыяць братэрству ў свеце

Святы Айцец спаслаўся на Міжнародны дзень спорту на карысць развіцця і міру, які адзначаецца 6 красавіка па ініцыятыве ААН, і заклікаў спартсменаў пашыраць братэрства ў свеце і быць бескарыслівымі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

"Звяртаюся да мужчын і жанчын, якія займаюцца спортам, і заклікаю праз сваю дзейнасць заставацца актыўнымі сведкамі братэрства і міру. Спорт са сваімі каштоўнасцямі можа адыгрываць важную ролю ў свеце, адкрываючы шляхі згоды паміж народамі, пры ўмове, што ён ніколі не згубіць здольнасці да самаадданасці, застаючыся спортам дзеля спорту, не паддаючыся камерцыялізацыі, захоўваючы “аматарства”, уласцівае сапраўднаму спорту”, - сказаў Францішак 6 красавіка 2022 года, завяршаючы агульную аўдыенцыю.
 

06 красавіка 2022, 11:31