Францішак у мальтыйскай Фларыяне Францішак у мальтыйскай Фларыяне 

Святы Айцец пра Мальту: тут дыхаецца адчуваннем Божага народа

Ідзіце наперад, памятаючы, што вера расце ў радасці і ўмацоўваецца ў даванні, працягвайце ланцуг святасці, які прывёў так шмат жыхароў Мальты да прысвячэння сябе Богу і бліжнім, - пажадаў Папа мальтыйцам.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Перад малітвай Анёл Панскі, якая прагучала ў Фларыяне 3 красавіка 2022 года, адразу пасля Імшы, Францішак скарыстаўся магчымасцю, каб звярнуцца да мясцовай моладзі. “Дарагія сябры, я дзялюся з вамі самым прыгожым у жыцці. Вы ведаеце, што гэта такое? Гэта радасць ахвяраваць сабой у любові, якая робіць нас свабоднымі. Але гэтая радасць мае імя: Езус. Жадаю вам прыгажосці закаханасці ў Езуса, Бога міласэрнасці, Які верыць у вас, марыць разам з вамі, любіць ваша жыццё і ніколі не падвядзе вас”, - сказаў Папа. Ён прызнаўся, што на мальтыйскіх астравах “дыхаецца адчуваннем Божага народа”.

Пантыфік прапанаваў памаліцца аб міры, “разважаючы пра гуманітарную трагедыю змучанай Украіны, якую дагэтуль бамбяць”. Ён заклікаў не пераставаць “маліцца і дапамагаць тым, хто пакутуе”.
 

03 красавіка 2022, 11:40