Пошук

Аўдыенцыя для Прэзідэнта Габона Аўдыенцыя для Прэзідэнта Габона 

Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Габона

28 красавіка 2022 года Папа прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Габона Алі бен Бонга Андзімбу, які затым сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром П’етра Паралінам і арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Падчас шчырых перамоў выказвалася задавальненне падпісаннем Рамачнага пагаднення паміж бакамі, якое адбылося 25 гадоў таму, а таксама намер працягваць развіваць двухбаковае супрацоўніцтва. У гэтым кантэксце падкрэсліваўся ўклад Каталіцкага Касцёла ў розныя сектары габонскага грамадства, асабліва ў сферу адукацыі, які вельмі цэніцца.

Бакі абмеркавалі таксама некаторыя аспекты эканамічнай і грамадскай сітуацыі афрыканскай краіны, закранулі міжнародныя і рэгіянальныя пытанні, - паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.
 

28 красавіка 2022, 13:13