Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Габона
28 красавіка 2022 года Папа прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Габона Алі бен Бонга Андзімбу, які затым сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром П’етра Паралінам і арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам.
Аляксандр Панчанка – Vatican News
Падчас шчырых перамоў выказвалася задавальненне падпісаннем Рамачнага пагаднення паміж бакамі, якое адбылося 25 гадоў таму, а таксама намер працягваць развіваць двухбаковае супрацоўніцтва. У гэтым кантэксце падкрэсліваўся ўклад Каталіцкага Касцёла ў розныя сектары габонскага грамадства, асабліва ў сферу адукацыі, які вельмі цэніцца.
Бакі абмеркавалі таксама некаторыя аспекты эканамічнай і грамадскай сітуацыі афрыканскай краіны, закранулі міжнародныя і рэгіянальныя пытанні, - паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.
28 красавіка 2022, 13:13