Святы Айцец сустрэўся з прэзідэнтам і прэм'ер-міністрам Мальты
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Прэзідэнт Рэспублікі Мальта, Джордж Уільям Вэла з жонкай вітаў Папу ва ўнутраным двары палаца, адкуль яны пайшлі ў Палату паслоў, дзе адбыўся абмен падарункамі. Са свайго боку, Пантыфік уручыў памятны медаль з выявамі святога Паўла з катэдры ў Медзіне і купалу катэдры святога Яна Хрысціцеля і санктуарыя Та'Піну на востраве Гоца.
Папа пакінуў запіс у кнізе ганаровых гасцей. “Прыняты як пілігрым на Мальце, у сэрцы Міжземнамор'я, якое б’ецца “надзвычайнай ласкавасцю”, я малю Бога, каб Ён даў мудрасць і міласэрнасць кіраўнікам, адзінства і мір людзям і ўсяму свету”, - напісаў ён.
Пасля, у Палаце пажоў, Святы Айцец сустрэўся з прэм'ер-міністрам Робертам Абэлай і яго сям'ёй. Затым, у Зале Вялікага савета, яго чакала сустрэча з уладамі і дыпламатычным корпусам.