Падчас сустрэчы з прэзідэнтам Мальты Падчас сустрэчы з прэзідэнтам Мальты 

Святы Айцец сустрэўся з прэзідэнтам і прэм'ер-міністрам Мальты

2 красавіка 2022 года, у Палацы Вялікага магістра ў Ла-Валеце Францішак сустрэўся з прэзідэнтам, а затым з прэм'ер-міністрам Мальты.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Прэзідэнт Рэспублікі Мальта, Джордж Уільям Вэла з жонкай вітаў Папу ва ўнутраным двары палаца, адкуль яны пайшлі ў Палату паслоў, дзе адбыўся абмен падарункамі. Са свайго боку, Пантыфік уручыў памятны медаль з выявамі святога Паўла з катэдры ў Медзіне і купалу катэдры святога Яна Хрысціцеля і санктуарыя Та'Піну на востраве Гоца.

Папа пакінуў запіс у кнізе ганаровых гасцей. “Прыняты як пілігрым на Мальце, у сэрцы Міжземнамор'я, якое б’ецца “надзвычайнай ласкавасцю”, я малю Бога, каб Ён даў мудрасць і міласэрнасць кіраўнікам, адзінства і мір людзям і ўсяму свету”, - напісаў ён.

Пасля, у Палаце пажоў, Святы Айцец сустрэўся з прэм'ер-міністрам Робертам Абэлай і яго сям'ёй. Затым, у Зале Вялікага савета, яго чакала сустрэча з уладамі і дыпламатычным корпусам.
 

02 красавіка 2022, 13:08