Хворыя з сіндромам Карнэліі дэ Ланге на сустрэчы з Папам
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Папа падзякаваў добраахвотнікам, “якія прапануюць дапамогу самым уразлівым братам і сёстрам, падтрымліваючы тых, хто клапоціцца пра іх”. “Культура салідарнасці канкрэтна выражае ўдзел у будаўніцтве братэрскага грамадства, у цэнтры якога знаходзіцца чалавечая асоба. Валанцёрства ўключае фундаментальнае вымярэнне хрысціянскага вобраза Бога і чалавека: любоў да Бога і любоў да бліжняга”, - адзначыў Святы Айцец.
“Будзьце сведкамі дабра і пяшчоты! Заставайцеся спакойнымі і моцнымі ў сваёй працы, сутыкаючыся з цяжкасцямі, захоўвайце дух адзінства і заўсёды стаўце ў аснову канчатковую мэту сваёй задачы – служэнне бліжняму”, - звярнуўся да сем’яў і валанцёраў Францішак.
Сіндром Карнэліі дэ Ланге (сіндром Брахмана-Ланге) – спадчыннае захворванне, якое праяўляецца шматлікімі анамаліямі развіцця.