Пошук

Аўдыенцыя для Прэм'ер-міністра Паўночнай Македоніі Дзімітара Кавачэўскага Аўдыенцыя для Прэм'ер-міністра Паўночнай Македоніі Дзімітара Кавачэўскага  

Пантыфік прыняў прэм’ераў Паўночнай Македоніі і Балгарыі

22 мая 2022 года Святы Айцец прыняў на аўдыенцыях Прэм’ер-міністра Паўночнай Македоніі Дзімітара Кавачэўскага і Прэм’ер-міністра Балгарыі Кірыла Петкава.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Палітыкі прыбылі ў Ватыкан з візітам з нагоды Дня славянскага пісьменства. Ён адзначаецца славянскімі народамі, якія выкарыстоўваюць кірылічны алфавіт, 24 мая. У гэты дзень Праваслаўныя Цэрквы ўшаноўваюць памяць святых Кірыла і Мятода, асветнікаў і апосталаў славян.

Зала Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла, што старшыня паўночна-македонскага ўраду падарыў Папу копію благаслаўлення Клімента Охрыдскага, ружанец з жэмчуга з горада Охрыд і дыскі з музыкай Владка Стэфаноўскага.

Балгарскі прэм’ер уручыў Папу яслі Божага Нараджэння, зробленыя з воўны ў Цэнтры Нараджэння Хрыстовага, звязаным з Апостальскім грэка-каталіцкім экзархатам у Сафіі, і традыцыйны дыван, вытканы ў горадзе Чыпраўцы.

У сваю чаргу Святы Айцец падарыў палітыкам памятны медаль, спецыяльныя выданні сваіх дакументаў, прысвечаных міру і братэрству, і некалькі кніг, падрыхтаваных у Ватыканскім выдавецтве.
 

23 мая 2022, 13:19