Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота 

Папа: даверым Багародзіцы прагненне міру Украіны і ўсяго свету

Францішак заклікаў да салідарнасці з людзьмі, якія пакутуюць ад вайны, а таксама пажадаў вернікам заўсёды адчуваць прысутнасць Святога Духа ў сваіх сэрцах.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“Учора мы адзначалі ўспамін Маці Божай Успамогі Хрысціянаў. У нашых малітвах асаблівым чынам даверым Ёй прагненне міру Украіны і ўсяго свету. Няхай Багародзіца навучыць нас салідарнасці з тымі, хто перажывае выпрабаванне трагедыі вайны і прынясе прымірэнне паміж народамі”, - сказаў Папа на заканчэнне агульнай аўдыенцыі 25 мая 2022 года, вітаючы пілігрымаў з Польшчы.

Францішак нагадаў таксама, што набліжаецца ўрачыстасць Унебаўзяцця Пана, падкрэсліваючы, што яна “нагадвае нам пра тое, Езус Хрыстус вярнуўся да Айца, дзе прабывае праваруч Яго, але не пакінуў нас самотнымі”. “Ён з неба блізкі нам у новы спосаб, бо праз Святога Духа жыве ў нашых сэрца. Жадаю вам адчуваць гэту Яго прысутнасць у кожнай хвіліне жыцця”, - сказаў Пантыфік нямецкамоўнымі вернікам.

Звяртаючыся да пажылых людзей, маладажонаў і хворых, Папа пажадаў, каб іх ідэалам і штодзённым клопатам, было радаснае сведчанне Хрыстовага слова і імкненне пазнаёміць з гэтым словам усіх.
 

25 мая 2022, 12:54