Папа: сінадальнасць без адзінства – касцёльны папулізм
Аляксандр Панчанка – Vatican News
Пантыфік заўважыў, што сінадальны працэс з’яўляецца вялікім шанцам для таго, каб здзейсніць поўнае асабістае і пастырскае навяртанне. Важна стварыць месца для подыху Святога Духа, адмовіўшыся ад прэтэнзіі на веданне ўсяго, бо гэта вельмі сур’ёзная небяспека, дадаў ён.
Без такой адкрытасці “дар не вучыць нас, бо не ўваходзіць у сэрца”, сказаў Францішак, падкрэсліваючы, што Пяцідзесятніца – гэта не падзея з мінулага, бо Святы Дух заўсёды з’яўляецца нашым сучаснікам. Закрыты розум і высакамернае імкненне панаваць над усім прыводзіць да спакусы кантралявання ўсяго, займання месцаў, павярхоўнага імкнення да значнасці, - папярэдзіў Папа.
Францішак падкрэсліў, што сінадальнасць – гэта “не арганізацыйная мода ці праект чалавечага пераасэнсавання Божага народа”, а “дынамічная і гістарычная рэальнасць касцёльнай еднасці, заснаваная на трынітарнай еднасці, якая адначасова цэнячы sensus fidei усяго святога Божага люду, апостальскую калегіяльнасць і адзінства з Наступнікам Пятра, павінна натхняць навяртанне і рэформу Касцёла на кожным узроўні”.
Пантыфік нагадаў, што галоўнай дзеючай асобай заўсёды з’яўляецца Святы Дух, які садзейнічае ператварэнням і еднасці. “Сінадальнасць без адзінства – гэта касцёльны папулізм”, - сказаў ён, заклікаючы да гармоніі паміж харызматамі, пакліканнямі, служэннямі, што павінна дапамагчы ўмацаванню ўзаемнай адказнасці за агульнае дабро і святасць Касцёла, “бо мы ўсе з’яўляемся Божым народам”.