Пошук

Папа Францішак Папа Францішак 

Regina Caeli: няхай новыя святыя натхняюць на дыялог

Кананізацыйную Імшу 15 мая 2022 года завяршыла велікодная марыйная малітва Regina Caeli. Францішак выказаў спадзяванне, што новыя святыя будуць натхняць палітыкаў на агульныя рашэнні і дыялог.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Папа падзякаваў усім, хто прыбыў на кананізацыю: кардыналам і біскупам, святарам, законнікам і законніцам, асабліва тым, хто належыць да духоўных сем’яў новых святых, а таксама ўсім вернікам, якія прыехалі ў Рым з шматлікіх частак свету.

“Вітаю афіцыйныя дэлегацыі розных краін, у прыватнасці Прэзідэнта Італьянскай Рэспублікі. Прыемна бачыць, што сваім евангельскім сведчаннем гэтыя святыя ўнеслі свой уклад у духоўнае і грамадскае развіццё сваіх краін і ўсёй чалавечай сям’і. У той час, калі, на жаль, у свеце растуць дыстанцыяванасць і напружанасць, няхай новыя святыя натхняюць на агульныя рашэнні, шлях дыялогу, асабліва ў сэрцах і розумах тых, хто займае адказныя пасады і пакліканы быць героем міру, а не вайны”, - звярнуўся Францішак перад марыйнай малітвай.
 

15 мая 2022, 12:30

“Уладарка неба” – гэта старажытная малітва, якая прамаўляецца тройчы на працягу дня – раніцай, апоўдні і вечарам, – на ўспамін таямніцы Уцелаўлення.

Кожную нядзелю і ўрачыстасць у Велікодны перыяд Папа сустракаецца з вернікамі апоўдні, каб разам памаліцца яе словамі. Звычайна перад гэтым ён звяртаецца да сабраных з кароткім разважаннем, натхнёным літургічнымі чытаннямі, якія Касцёл прызначае на гэты дзень.

Мінулая марыйная малітва

Увесь кантэнт >