Спачувальная тэлеграма Пантыфіка пасля смерці шэйха Халіфы
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Аддаючы даніну павагі выбітнаму і дальнабачнаму кіраўніку, Папа запэўніў у малітве за вечны супакой для яго. “Я асабліва ўдзячны за клопат, які Яго Высокасць выказваў у адносінах да Святога Пасаду і каталіцкіх супольнасцей Эміратаў, а таксама за яго прыхільнасць каштоўнасцям дыялогу, паразумення і салідарнасці паміж народамі і рэлігійнымі традыцыямі, што ўрачыста было абвешчана ў гістарычным Дакуменце з Абу-Дабі і ўвасоблена ў Прэміі Заіда за чалавечае братэрства. Няхай яго спадчына і надалей натхняе намаганні людзей добрай волі ў паўсюдным і настойлівым наладжванні сувязей адзінства і міру паміж членамі нашай адзінай чалавечай сям'і”, - напісаў Святы Айцец у спачувальнай тэлеграме.
Давяраючы памерлага міласэрнасці Найвышэйшага Бога, Папа запэўніў у сваёй малітве за народ Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў.