Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец сустрэўся з епіскапатам Італіі

Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі ўдзельнікаў членаў італьянскага епіскапату, якія сабраліся на штогадовае пасяджэнне, падчас якога правядуць выбары кандыдатаў на пасаду свайго новага старшыні.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Зала Друку Апостальскай Сталіцы сцісла паведаміла, што сустрэча прайшла ў ватыканскай Зале Паўла VI. Яна працягвалася каля дзвюх гадзін і была прымеркавана да адкрыцця 76-й генеральнай асамблеі Канферэнцыі Біскупаў Італіі, якая з 23 па 27 мая 2022 года праходзіць у гатэлі Hilton Rome Airport у Рыме на тэму: “Слухаючы аповеды Божага народа. Першае распазнанне: якія прыярытэты ўзнікаюць для сінадальнага шляху”.

Сёлетняе пасяджэнне Канферэнцыі Біскупаў Італіі мае асаблівае значэнне, бо акрамя падрыхтоўкі да XVI Звычайнай асамблеі Сінода Біскупаў на тэму “На карысць Касцёла сінадальнага: камунія, удзел і місія”, іерархі павінны будуць выбраць трох кандыдатаў на пасаду новага кіраўніка свайго епіскапату, імёны якіх будуць перададзены Святому Айцу.

80-гадовы кардынал Гуальцьера Басэці, тэрмін прабывання якога па пасадзе кіраўніка Канферэнцыі Біскупаў Італіі падыходзіць да завяршэння, узначальваў яе з 2017 года.

Італьянскі епіскапат з’яўляецца адным з самых буйных у свеце. Ён складаецца з 409 біскупаў.
 

24 мая 2022, 11:58