Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа: не забываць пра шматпакутны народ Украіны

Папа скіраваў свае думкі да пакут украінскага народа, заклікаючы людзей ва ўсім свеце не прызвычайвацца жыць так, быццам вайна з’яўляецца нечым далёкім.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“Прашу вас, давайце не будзем забываць пра шматпакутны народ Украіны, які знаходзіцца ў стане вайны. Давайце не будзем прызвычайвацца жыць так, быццам вайна – гэта нешта далёкае. Няхай жа наша памяць, наша любоў, наша малітва і наша дапамога, заўсёды будуць побач з гэтым народам, які шмат пакутуе, перажывае сапраўднае мучаніцтва”, - сказаў Францішак на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая 15 чэрвеня 2022 года прайшла на плошчы святога Пятра ў Ватыкане.
 

15 чэрвеня 2022, 11:01