Папа не зможа правесці Імшу і працэсію ва ўрачыстасць Божага Цела
Зала Друку Апостальскай Сталіцы паінфармавала, што сёлета Францішак не зможа правесці традыцыйную святую Імшу і працэсію ва ўрачыстасць Божага Цела.
Аляксандр Панчанка – Vatican News
Папская святая Імша і працэсія з эўхарыстычным благаслаўленнем сёлета не будуць праводзіцца з-за абмежаванняў, якія накладае на Святога Айца боль у калене, а таксама ў сувязі з асаблівымі літургічнымі патрабаваннямі гэтай цэлебрацыі, - гаворыцца ў ватыканскім паведамленні, апублікаваным 13 чэрвеня 2022 года.
Урачыстасць Божага Цела асаблівым чынам святкуецца ў Рыме з ХІІІ стагоддзя. Па традыцыі Пантыфік цэлебруе літургію перад базылікай святога Яна на Латэране, а затым узначальвае працэсію з Найсвяцейшым Сакрамэнтам да базылікі Санта-Марыя-Маджорэ, ля якой удзяляе вернікам эўхарыстычнае благаслаўленне.
13 чэрвеня 2022, 11:33