Папа сустрэўся з Высокім прадстаўніком ААН па пытаннях раззбраення
Аляксандр Панчанка – Vatican News
Сустрэча адбылася 15 чэрвеня 2022 года ў Ватыкане, паведаміла Зала Друку Святога Пасаду, не інфармуючы пра дэталі аўдыенцыі.
59-гадовая японка Ідзумі Накаміцу займае пасаду Высокага прадстаўніка ААН па пытаннях раззбраення з 2017 года. У кампетэнцыю офіса, які яна ўзначальвае, ўваходзіць дзейнасць па абмежаванні распаўсюджвання ядзернай зброі і падтрымка раззбраення ў галіне ядзерных, біялагічных і хімічных узбраенняў.
Святы Пасад даўно выступае за ядзернае раззбраенне на міжнародным узроўні, называючы яго “этычным імператывам”, - падкрэсліваў на нядаўняй канферэнцыі ААН, прысвечанай гэтай тэме, Сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі, арцыбіскуп Пол Рычард Галахер. Свет без ядзернай зброі “магчымы і неабходны”, - казаў тады высокі ватыканскі дыпламат.