Падчас сустрэчы Францішка і аяталы Арафі Падчас сустрэчы Францішка і аяталы Арафі 

Святы Айцец прыняў кіраўніка шыіцкіх семінарый у Іране

30 мая 2022 года Францішак прыняў аяталу Алірэза Арафі, кіраўніка ісламскіх семінарый, якія рыхтуюць шыіцкае духавенства ў Іране. Раней два рэлігійныя лідары абмяняліся лістамі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У лістападзе 2020 года Арафі напісаў у Ватыкан ліст, у якім выказаў занепакоенасць абразамі прарока Мухамеда і нянавісцю да ісламу з боку некаторых СМІ і палітыкаў у розных краінах. У сваім адказе, дасланым праз тры месяцы, Папа заявіў, што блізкі да тых, хто пацярпеў ад агрэсіі або абразы ў бок асоб, сімвалаў і пачуццяў, звязаных з духоўнасцю і рэлігіяй.

Іран і Святы Пасад падтрымліваюць дыпламатычныя адносіны з 1954 года. Іх не перапыніла нават Ісламская рэвалюцыя ў 1979 годзе.
 

01 чэрвеня 2022, 11:50