Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа: працягваць маліцца за мір ва Украіне і ва ўсім свеце

Папа пажадаў, каб крызіс, выкліканы вайной ва Украіне, стаў выклікам для мудрых дзяржаўных дзеячаў у будаванні міру, які будзе грунтавацца не на раўнавазе ўзбраенняў і страху, а на пашане паміж народамі.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Будзем працягваць маліцца за мір ва Украіне і ва ўсім свеце”, - заахвоціў Пантыфік на заканчэнне сустрэчы з вернікамі на малітве Анёл Панскі, якая 3 ліпеня 2022 года прайшла на плошчы святога Пятра ў Ватыкане.

“Звяртаюся да кіраўнікоў дзяржаў і міжнародных арганізацый з заклікам адрэагаваць на тэндэнцыю абвастрэння канфліктнасці і супрацьстаяння. Свет патрабуе міру. Але не міру, заснаванага на балансе ўзбраенняў і ўзаемным страху. Не, гэта нядобра: гэта значыць павярнуць гісторыю на семдзесят гадоў назад. Украінскі крызіс павінен быў стаць, і – пры жаданні – яшчэ можа стаць, выклікам для мудрых дзяржаўных дзеячаў, здольных у дыялогу будаваць лепшы свет для новых пакаленняў. З Божай дапамогай гэта заўсёды магчыма! Але трэба перайсці ад стратэгій палітычнага, эканамічнага і вайсковага панавання да праекту глабальнага міру: “Не” – свету, падзеленаму паміж канфліктуючымі сіламі; “Так” – свету, з’яднанаму паміж народамі і цывілізацыямі, што паважаюць адна адну”, - сказаў Папа.

03 ліпеня 2022, 12:45