Папа падчас візіту ў Асізі ў 2016 годзе. Ілюстрацыйнае фота Папа падчас візіту ў Асізі ў 2016 годзе. Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец наведае Асізі і Матэру

Напрыканцы верасня Святы Айцец здзейсніць падарожжы ў два італьянскія гарады – Асізі і Матэру, паінфармавала 8 ліпеня 2022 года Зала Друку Апостальскай Сталіцы.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

24 верасня 2022 года Святы Айцец адправіцца ў Асізі на сустрэчу з моладдзю ў рамках форума Эканоміка Францішка. Папа прыбудзе ў горад нябеснага апекуна свайго пантыфікату раніцай на верталёце з Ватыкана. У праграме візіту: сведчанні юнакоў і дзяўчат, прамова Пантыфіка і падпісанне дамовы з моладдзю.

На наступны дзень, у нядзелю 25 верасня, Папа накіруецца ў Матэру, якая знаходзіцца ў паўднёваітальянскім рэгіёне Базіліката. У мясцовай катэдры ён сустрэнецца з бежанцамі, а затым узначаліць цэлебрацыю святой Імшы на цэнтральнай гарадской плошчы з нагоды заканчэння ўсеітальянскага эўхарыстычнага кангрэсу.
 

08 ліпеня 2022, 13:13