Падчас Імшы з удзелам кардыналаў, якія ўдзельнічалі ў ватыканскай сустрэчы 29-30 жніўня 2022 года Падчас Імшы з удзелам кардыналаў, якія ўдзельнічалі ў ватыканскай сустрэчы 29-30 жніўня 2022 года 

Францішак да кардыналаў: быць у захапленні ад Божага плану

Захапляцца Божымі справамі, заклікаў Францішак кардыналаў, якія ўдзельнічалі ў ватыканскай сустрэчы 29-30 жніўня 2022 года. На завяршэнне ён узначаліў Імшу з іх удзелам у ватыканскай базыліцы.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Спасылаючыся на літургічныя чытанні (Эф 1, 3-14; Мц 28, 16-20), Святы Айцец падкрэсліў неабходнасць праслаўлення, благаслаўлення, адарацыі і ўдзячнасці ў адносінах да Божых планаў. “Гэта захапленне – шлях збаўлення! Няхай Бог захоўвае яго ў нас пастаянна жывым ”, - заахвоціў Святы Айцец.

Ён адзначыў, што “Слова Божае сёння абуджае ў нас цуд быць у Касцёле, быць Касцёлам! І гэта тое, што робіць супольнасць вернікаў прывабнай, перш за ўсё для іх саміх, а затым для ўсіх – гэта падвойная таямніца быць благаслаўлёнымі ў Хрысце і ісці з Хрыстом у свет”, - адзначыў Францішак.

Слугой Касцёла, звярнуў увагу Папа, з’яўляецца той, хто “ўмее быць у захапленні ад Божага плану і хто ў гэтым духу горача любіць Касцёл, гатовы служыць яго місіі, дзе і як хоча Дух Святы”. “Няхай так будзе і ў нашым выпадку! Няхай так будзе з кожным з вас, дарагія браты кардыналы!” - пажадаў Пантыфік.
 

31 жніўня 2022, 10:45