Падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане. Ілюстрацыйнае фота Падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане. Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік: сёння мы перажываем трэцюю сусветную вайну

Менавіта памяць пра мінулыя падзеі спрыяе выхаванню міру, - адзначыў Францішак 31 жніўня 2022 года, завяршаючы агульную аўдыенцыю.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Вітаючы пілігрымаў польскай мовы, Папа нагадаў, што 1 верасня будзеце адзначацца сумная 83-я гадавіна пачатку Другой сусветнай вайны.

“А сёння мы перажываем трэцюю сусветную вайну. Няхай памяць пра мінулы досвед дапаможа вам культываваць мір у сабе, у сем’ях, у грамадскім і міжнародным жыцці. Памолімся асабліва за ўкраінскі народ. Няхай Марыя штодзённа падтрымлівае вас у выбары дабра, справядлівасці і салідарнасці з патрабуючымі, несучы ў вашы сэрцы надзею, радасць і ўнутраную свабоду”, - звярнуўся Пантыфік.
 

31 жніўня 2022, 10:26