Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак моліцца аб суцяшэнні і надзеі для Украіны

На заканчэнне сустрэчы з вернікамі на малітве Анёл Панскі, якая 11 верасня 2022 года прайшла ў Ватыкане, Францішак скіраваў заклікі ў сувязі з актуальнымі падзеямі ў свеце і Касцёле.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Давайце будзем працягваць маліцца за ўкраінскі народ, каб Пан адарыў яго суцяшэннем і надзеяй. У гэтыя дні кардынал Краеўскі, прэфект Дыкастэрыі па міласэрным служэнні, прыбыў ва Украіну, каб адведаць розныя супольнасці і канкрэтным чынам засведчыць блізкасць Папы і Касцёла”, - сказаў Пантыфік.

Святы Айцец узгадаў таксама пра італьянскую законніцу, сястру Марыю дэ Копі з супольнасці місіянерак-камбаніянак, якая была забіта ў Чыпене ў Мазамбіку, “дзе з любоўю служыла на працягу амаль шасцідзесяці гадоў”. “Няхай яе сведчанне дасць сілу і адвагу хрысціянам і ўсяму мазамбікскаму народу”, - пажадаў Папа.

“Хачу скіраваць асаблівае прывітанне дарагому народу Эфіопіі, які сёння адзначае свой традыцыйны Новы год: запэўніваю ў маёй малітве і жадаю кожнай сям’і і ўсёй краіне дару спакою і прымірэння”, - сказаў Францішак.
 

11 верасня 2022, 12:51