Здымак мае ілюстрацыйны характар Здымак мае ілюстрацыйны характар 

Пантыфік: ні адно дзіця не павінна апынуцца ў наркапалоне

Стварыць альтэрнатыву супраць нарказлачыннасці, - заклікаў Францішак у спецыяльным слове да арганізацыі Familia Grande Hogar de Cristo. Яна працуе ў Аргенціне і зараз святкуе сваё пятнаццацігоддзе.

Аляксандр Амяльчэня – Vatican News

Сетка складаецца з 140 цэнтраў, мэтай якіх з'яўляецца комплексная дапамога людзям, што знаходзяцца ў цяжкім сацыяльным становішчы або пакутуюць ад нарказалежнасці. Галоўным элементам святкавання пятнаццацігоддзя заснавання стала ўрачыстая перэгрынацыя абраза Маці Божай Луханскай па ўсёй Аргенціне.

“Пілігрымка і пасланне. Пілігрымка надзеі: “Больш ні адно дзіця не павінна апынуцца ў наркапалоне”. Пілігрымка, якая сведчыць: “Паглядзіце, што можна было зрабіць з Божай дапамогай”. Пілігрымка канструктыўная. Гэта сведчанне пятнаццаці гадоў існавання Дамоў Хрыста. І надзея: час ёсць. Гэта можна зрабіць. Супраць нарказлачыннасці, якая разбурае... гэта можна зрабіць. Можна стварыць альтэрнатыву. Дамы Хрыста – гэта не толькі рука, якая падымае, але і любоў, Дом, дзе набіраюцца сілы, дзе ўмацоўваецца жыццё і ідзе значна лепшым чынам рэінтэграцыя ў грамадства”, - адзначыў Папа.

Віншуючы арганізацыю, Святы Айцец заклікаў не баяцца цяжкасцей і мець свядомасць высакароднасці місіі ратавання дзяцей ад наркотыкаў.
 

08 верасня 2022, 09:48