Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец прыме ўдзел у міжрэлігійнай малітве за мір у Калізеі

23-25 кастрычніка 2022 года ў Рыме пройдзе сустрэча рэлігійных лідараў і прадстаўнікоў розных народаў і культур, кульмінацыяй якой стане сумесная малітва за мір з удзелам Папы.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Святы Айцец прыме ўдзел у Малітве за мір з прадстаўнікамі вялікіх сусветных рэлігій, арганізаванай Супольнасцю святога Эгідзія пад назвай Крык аб міры, якая адбудзецца вечарам у аўторак 25 кастрычніка ў Калізеі”, - сказаў Матэа Бруні, кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы, адказваючы на пытанні журналістаў.

У форуме будуць браць удзел шматлікія палітычныя і рэлігійныя лідары з розных краін свету, сярод якіх Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, Прэзідэнт Італіі Серджа Матарэла, Прэзідэнт Нігера Махамед Базум, старшыня Канферэнцыі Біскупаў Італіі Матэа Дзупі, галоўны рабін Францыі Хаім Корсія, генеральны сакратар Сусветнай ісламскай лігі Мухамад ібн Абдулькярым Іса.

Праграма форума прадугледжвае дыскусіі і круглыя сталы на тэму экалогіі, міграцыі, вайны ва Украіне, праблем Міжземнамор’я, ядзернага выкліку, супольнага дня святкавання Пасхі. На сустрэчы будуць прысутнічаць прадстаўнікі 50 краін свету. На цяперашні момант зарэгістраваліся 2500 удзельнікаў.
 

11 кастрычніка 2022, 13:18