Пантыфік звярнуў увагу на адмысловае пакліканне манахаў-братоў
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Святы Айцец звярнуў увагу на жыццёвы шлях аргенцінца італьянскага паходжання, сям’я якога эмігрыравала ў Лацінскую Амерыку ў 1897 годзе. Ён стаў сапраўдным “сваяком усіх бедных”, прысвячаючы ўсё сваё жыццё хворым, бедным, пакінутым і выкінутым на ўзбочыну грамадства.
Артэмідэ – гэта чалавек камуніі, які ўмеў супрацоўнічаць з іншымі: манахінямі, урачамі, медсёстрамі; і сваім прыкладам і парадамі фарміраваў людзей і іх сумленне, прыводзіў душы да пакаяння, - звярнуў увагу Папа.
Дзаці разумеў, што яго жыццё з'яўляецца ўласнасцю бедных. Паводле Францішка, яго характарызуюць тры дзеясловы “паверыў, абяцаў, вылечыў”. І будучы святы жыў гэтай місіяй у еднасці са сваімі сабратамі салезіянамі.
Пантыфік звярнуў увагу на адмысловае пакліканне манахаў-братоў, якія не прымаюць святарскае пасвячэнне. Ён пажадаў ім заўсёды быць удзячнымі за гэты дар, “які з’яўляецца асаблівым сведчаннем кансэкраванага жыцця”, і “прапанаваць яго моладзі як форму евангельскага жыцця дзеля служэння малым і бедным”.
Беатыфікацыю Артэмідэ Дзаці правёў у 2002 годзе Ян Павел ІІ.