Пошук

Малітва Анёл Панскі на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане Малітва Анёл Панскі на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане 

Папа нагадаў пра беатыфікацыю ў Мадрыдзе і Сусветны дзень місій

Пасля малітвы Анёл Панскі, якая прайшла 23 кастрычніка 2022 года ў Ватыкане, Папа нагадаў пра Сусветны дзень місій і беатыфікацыю айца Вінсэнтэ Нікасіа Рэнунсіа Тарыбіа і адзінаццаці яго паплечнікаў з кангрэгацыі Найсвяцейшага Адкупіцеля.

Марыя Валодзіна – Vatican News

Францішак нагадаў, што Сусветны дзень місій – важная магчымасць абудзіць ва ўсіх ахрышчаных жаданне ўдзельнічаць у сусветнай місіі Касцёла, дзякуючы сведчанню і абвяшчэнню Евангелля. Ён заклікаў вернікаў падтрымаць місіянераў малітвай і канкрэтнымі справамі салідарнасці, каб даць ім магчымасць працягваць працу па евангелізацыі свету і намаганняў на карысць чалавека.

Акрамя таго, Пантыфік узгадаў беатыфікаваных 22 кастрычніка 2022 года ў Мадрыдзе айца Вісэнтэ Нікасіа Рэнунсіа Тарыбіа і адзінаццаці яго паплечнікаў з кангрэгацыі Найсвяцейшага Адкупіцеля, забітых у 1936 годзе ў Іспаніі. Прыклад гэтых сведак Хрыста заахвочвае нас быць паслядоўнымі і адважнымі. “Іх заступніцтва падтрымлівае тых, хто працуе сёння дзеля таго, каб сеяць Евангелле ў свеце”, – адзначыў ён.

23 кастрычніка 2022, 13:12