Папа нагадаў пра беатыфікацыю ў Мадрыдзе і Сусветны дзень місій
Марыя Валодзіна – Vatican News
Францішак нагадаў, што Сусветны дзень місій – важная магчымасць абудзіць ва ўсіх ахрышчаных жаданне ўдзельнічаць у сусветнай місіі Касцёла, дзякуючы сведчанню і абвяшчэнню Евангелля. Ён заклікаў вернікаў падтрымаць місіянераў малітвай і канкрэтнымі справамі салідарнасці, каб даць ім магчымасць працягваць працу па евангелізацыі свету і намаганняў на карысць чалавека.
Акрамя таго, Пантыфік узгадаў беатыфікаваных 22 кастрычніка 2022 года ў Мадрыдзе айца Вісэнтэ Нікасіа Рэнунсіа Тарыбіа і адзінаццаці яго паплечнікаў з кангрэгацыі Найсвяцейшага Адкупіцеля, забітых у 1936 годзе ў Іспаніі. Прыклад гэтых сведак Хрыста заахвочвае нас быць паслядоўнымі і адважнымі. “Іх заступніцтва падтрымлівае тых, хто працуе сёння дзеля таго, каб сеяць Евангелле ў свеце”, – адзначыў ён.