Пошук

Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота 

Францішак памоліцца за бедных і ўшануе Марыю Беззаганную

Служба папскіх літургічных цэлебрацый паведаміла пра бліжэйшыя публічныя мерапрыемствы з удзелам Пантыфіка. Сярод іх два падарожжы, Імша ў Дзень бедных і чын ушанавання Багародзіцы.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

2 лістапада 2022 года Папа ўзначаліць святую Імшу ў інтэнцыі кардыналаў і біскупаў, якія памерлі на працягу года, а на наступны день, 3 лістапада, распачне Апостальскае падарожжа ў Каралеўства Бахрэйн, якое будзе працягвацца да 6 лістапада.

У ХХХІІІ Нядзелю Звычайнага перыяду, 13 лістапада, Францішак узначаліць цэлебрацыю святой Імшы з нагоды Сусветнага дня бедных. Ён будзе маліцца за людзей у нястачы ў ватыканскай базыліцы святога Пятра.

20 лістапада Святы Айцец адправіцца ў паўночнаітальянскі горад Асці, адкуль яго бацька разам з сям’ёй эміграваў у Аргенціну. У мясцовым катэдральным касцёле ён будзе цэлебраваць святую Імшу з нагоды ўрачыстасці Хрыста Валадара Сусвету.

8 снежня, ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, Францішак наведае рымскую Іспанскую плошчу, у цэнтры якой знаходзіцца калона са статуяй Маці Божай. Ля яе Папа здзейсніць традыцыйны чын ушанавання Марыі Беззаганнай.
 

24 кастрычніка 2022, 09:00