Францішак памоліцца за бедных і ўшануе Марыю Беззаганную
Аляксандр Панчанка - Vatican News
2 лістапада 2022 года Папа ўзначаліць святую Імшу ў інтэнцыі кардыналаў і біскупаў, якія памерлі на працягу года, а на наступны день, 3 лістапада, распачне Апостальскае падарожжа ў Каралеўства Бахрэйн, якое будзе працягвацца да 6 лістапада.
У ХХХІІІ Нядзелю Звычайнага перыяду, 13 лістапада, Францішак узначаліць цэлебрацыю святой Імшы з нагоды Сусветнага дня бедных. Ён будзе маліцца за людзей у нястачы ў ватыканскай базыліцы святога Пятра.
20 лістапада Святы Айцец адправіцца ў паўночнаітальянскі горад Асці, адкуль яго бацька разам з сям’ёй эміграваў у Аргенціну. У мясцовым катэдральным касцёле ён будзе цэлебраваць святую Імшу з нагоды ўрачыстасці Хрыста Валадара Сусвету.
8 снежня, ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, Францішак наведае рымскую Іспанскую плошчу, у цэнтры якой знаходзіцца калона са статуяй Маці Божай. Ля яе Папа здзейсніць традыцыйны чын ушанавання Марыі Беззаганнай.