Папская аўдыенцыя для былога галоўнага рабіна Масквы
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Гольдшмідт прымае ўдзел у малітоўнай сустрэчы прадстаўнікоў сусветных рэлігій за мір, якую праводзіць у Рыме Супольнасць святога Эгідзія. Ён як старшыня аб’яднання, якое прадстаўляе каля тысячы рабінаў, выступіць на тэму “адказнасці рэлігіі ў крызісе глабалізацыі”.
У сакавіку, неўзабаве пасля пачатку расійскай узброенай агрэсіі супраць Украіны, Гольдшмідт выехаў з Расіі ў Ізраіль. Такім чынам, 59-гадовы рабін, ураджэнец Швейцарыі, падаў у адстаўку пасля амаль 30 гадоў кіравання рабінатам у расійскай сталіцы. Ён неаднаразова называў вайну Расіі супраць Украіны “катастрофай”.
Сустрэча, арганізаваная Супольнасцю святога Эгідзія, праходзіць на тэму Вокліч за мір. У ёй прымаюць удзел прадстаўнікі многіх хрысціянскіх Цэркваў, юдаізму і ісламу, а таксама палітыкі і гуманісты, у тым ліку прэзідэнты Італіі і Францыі.