Пасля ўрагану на Фларыдзе Пасля ўрагану на Фларыдзе 

Пантыфік спачувае ахвярам урагану на Кубе і ў Фларыдзе

Францішак спачувае пасля моцнага ўрагана на Кубе і ў Фларыдзе, а таксама моліцца за загінулых у сутыкненнях пасля футбольнага матча ў Інданезіі.

Марыя Валодзіна - Vatican News

2 кастрычніка 2022 года пасля нядзельнай малітвы Анёл Панскі Францішак звярнуўся да жыхароў Кубы і Фларыды, пацярпелых ад моцнага ўрагану. Папа запэўніў іх у сваёй блізкасці: “Няхай Пан прыме ахвяр, дасць суцяшэнне і надзею тым, хто пакутуе, і падтрымае ўчынкі салідарнасці.”

Ураган Іэн абрынуўся на гэтым тыдні на Кубу і Усходняе ўзбярэжжа ЗША, выклікаўшы гібель дзясяткаў людзей і разбурэнні. Шматлікія жыхары Кубы і Фларыды засталіся без святла.

Святы Айцец запэўніў у малітве за загінулых і параненых у сутыкненнях, што адбыліся пасля футбольнага матча ў інданезійскім Малангу.

Завяршаючы сустрэчу, Пантыфік пажадаў вернікам добрай нядзелі і папрасіў маліцца за яго.
 

02 кастрычніка 2022, 13:37