Францішак прыняў на аўдыенцыі біскупаў з Украіны
Ян Глінскі - Vatican News
У сваім працоўным кабінеце ў Апостальскім палацы Францішак прывітаў Мітрапаліта Львоўскага арцыбіскупа Мечыслава Макшыцкага, выконваючага абавязкі старшыні Канферэнцыі Рыма-Каталіцкіх біскупаў ва Украіне, а таксама дапаможнага біскупа Харкаўска-Запарожскай дыяцэзіі Яна Сабілу, які нясе сваё служэнне ў Запарожжы. Іерархаў суправаджалі ксёндз Андрэй Леговіч і ксёндз Тамаш Надбярэжны.
Падчас размовы іерархі з Украіны падзякавалі Пантыфіку за яго малітоўную блізкасць, намаганні дзеля міру і за матэрыяльную салідарнасць з боку Святога Пасаду і Каталіцкага Касцёла. Біскупы распавялі Святому Айцу, як выглядае служэнне Цэркваў у актуальных абставінах і ў чарговы раз запрасілі наведаць Украіну.
Як паінфармаваў арцыбіскуп Макшыцкі, біскупы падзякавалі Папу і за яго памяць пра Украіну падчас розных прамоваў: падчас аўдыенцый па серадах, падчас нядзельнай малітвы Анёл Панскі і ў ходзе іншых падзей Пантыфік памятае пра Украіну і заклікае ўсіх да малітвы.
“Цешуся, што мне ўдалося выехаць, даехаць да Рыма, падзякаваць Богу за апеку над Украінай, падзякаваць Папу, які ўжо восем гадоў нагадвае ўсяму свету пра вайну”, – падзяліўся біскуп Ян Сабіла ў размове з Vatican News.