Аўдыенцыя для біскупаў з Украіны Аўдыенцыя для біскупаў з Украіны 

Францішак прыняў на аўдыенцыі біскупаў з Украіны

Папа прыняў у Ватыкане іерархаў з Украіны. Сустрэча адбылася 17 лістапада 2022 года. Для старшыні Рыма-Каталіцкага епіскапату Украіны яна стала першай пасля распачацця шырокамаштабнай вайны.

Ян Глінскі - Vatican News

У сваім працоўным кабінеце ў Апостальскім палацы Францішак прывітаў Мітрапаліта Львоўскага арцыбіскупа Мечыслава Макшыцкага, выконваючага абавязкі старшыні Канферэнцыі Рыма-Каталіцкіх біскупаў ва Украіне, а таксама дапаможнага біскупа Харкаўска-Запарожскай дыяцэзіі Яна Сабілу, які нясе сваё служэнне ў Запарожжы. Іерархаў суправаджалі ксёндз Андрэй Леговіч і ксёндз Тамаш Надбярэжны.

Падчас размовы іерархі з Украіны падзякавалі Пантыфіку за яго малітоўную блізкасць, намаганні дзеля міру і за матэрыяльную салідарнасць з боку Святога Пасаду і Каталіцкага Касцёла. Біскупы распавялі Святому Айцу, як выглядае служэнне Цэркваў у актуальных абставінах і ў чарговы раз запрасілі наведаць Украіну.

Як паінфармаваў арцыбіскуп Макшыцкі, біскупы падзякавалі Папу і за яго памяць пра Украіну падчас розных прамоваў: падчас аўдыенцый па серадах, падчас нядзельнай малітвы Анёл Панскі і ў ходзе іншых падзей Пантыфік памятае пра Украіну і заклікае ўсіх да малітвы.

“Цешуся, што мне ўдалося выехаць, даехаць да Рыма, падзякаваць Богу за апеку над Украінай, падзякаваць Папу, які ўжо восем гадоў нагадвае ўсяму свету пра вайну”, – падзяліўся біскуп Ян Сабіла ў размове з Vatican News.
 

18 лістапада 2022, 08:48