Грэка-каталіцкія манахі і манахіні з Украіны размаўлялі з Папам
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Епіскап Міхаіл Бубній, старшыня Камісіі кансэкраванага жыцця Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, які суправаджаў ахвярадаўцаў, запрасіў Папу наведаць Украіну. Удзел у аўдыенцыі стаў першым пунктам ІІ Міжнароднай кангрэгацыі вышэйшых настаяцеляў УКГК, якая праходзіць у Рыме да 12 лістапада.
Пантыфік асабіста падышоў да ўкраінскіх кансэкраваных асоб і правёў з імі некалькі хвілін. Ён выказаў заклапочанасць тым, што адбываецца ва Украіне, і падтрымку яе народу, і даручыў яго апецы Маці Божай, запрашаючы прысутных разам памаліцца Вітай, Марыя за мір на іх Радзіме. Таксама Францішак маліўся за дзяцей-сірот і ўсіх, хто пацярпеў у выніку вайны, і прасіў законнікаў маліцца за два народы: украінскі і расійскі. Дзякуючы за падарунак Святы Айцец яшчэ раз назваў вайну Расіі супраць Украіны жорсткай і поўнай нянавісці.