Украінскія грэка-каталіцкія манахі і манахіні падчас малітвы з Францішакм Украінскія грэка-каталіцкія манахі і манахіні падчас малітвы з Францішакм 

Грэка-каталіцкія манахі і манахіні з Украіны размаўлялі з Папам

Група ўкраінскіх грэка-каталіцкіх манахаў і манахінь перадала Францішку два арнаты з выявамі ўкрыжаванага Езуса і картай Украіны. Гэта адбылося пасля агульнай аўдыенцыі 9 лістапада 2022 года на плошчы святога Пятра.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Епіскап Міхаіл Бубній, старшыня Камісіі кансэкраванага жыцця Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, які суправаджаў ахвярадаўцаў, запрасіў Папу наведаць Украіну. Удзел у аўдыенцыі стаў першым пунктам ІІ Міжнароднай кангрэгацыі вышэйшых настаяцеляў УКГК, якая праходзіць у Рыме да 12 лістапада.

Пантыфік асабіста падышоў да ўкраінскіх кансэкраваных асоб і правёў з імі некалькі хвілін. Ён выказаў заклапочанасць тым, што адбываецца ва Украіне, і падтрымку яе народу, і даручыў яго апецы Маці Божай, запрашаючы прысутных разам памаліцца Вітай, Марыя за мір на іх Радзіме. Таксама Францішак маліўся за дзяцей-сірот і ўсіх, хто пацярпеў у выніку вайны, і прасіў законнікаў маліцца за два народы: украінскі і расійскі. Дзякуючы за падарунак Святы Айцец яшчэ раз назваў вайну Расіі супраць Украіны жорсткай і поўнай нянавісці.
 

10 лістапада 2022, 09:33