Францішак з Патрыярхам Барталамеем І Францішак з Патрыярхам Барталамеем І 

Пантыфік маліўся за еднасць хрысціян і мір ва Украіне

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі 30 лістапада 2022 года Папа запэўніў у сваёй любові і малітве Праваслаўную Царкву Канстанцінопаля і Патрыярха Барталамея І. Ён таксама запрасіў маліцца за ўкраінскі народ.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Сёння мы адзначаем урачыстасць святога апостала Андрэя, брата Сымона Пятра, апекуна Царквы ў Канстанцінопалі, куды, як звычайна, накіравалася дэлегацыя Апостальскай Сталіцы. Хачу выказаць сваю асаблівую любоў да майго дарагога брата, Патрыярха Барталамея І, і да ўсёй Царквы Канстанцінопаля. Няхай заступніцтва святых братоў апосталаў Пятра і Андрэя хутка дазволіць усяму Касцёлу цешыцца поўнай еднасцю і мірам ва ўсім свеце, асабліва ў гэты час у нашай дарагой і змучанай Украіне, заўсёды прысутнай у нашых сэрцах і ў нашых малітвах”, - сказаў Францішак.
 

30 лістапада 2022, 10:36