Пошук

Падчас міждыкастэрыяльнай сустрэчы 21 лістапада 2022 года Падчас міждыкастэрыяльнай сустрэчы 21 лістапада 2022 года 

Пантыфік правёў міждыкастэрыяльную сустрэчу

Святы Айцец склікаў сустрэчу кіраўнікоў дыкастэрый Рымскай курыі.

Марыя Валодзіна – Vatican News

У панядзелак 21 лістапада 2022 года адбылася міждыкастэрыяльная сустрэча з Францішкам.

Нарады такога роду адбываюцца ў Ватыкане два-тры разы на год. У іх прымаюць удзел прэфекты ватыканскіх кангрэгацый, дыкастэрый, трыбуналаў і старшыні Папскіх радаў. Сустрэчы праходзяць за зачыненымі дзвярыма. Падчас іх вядзецца гаворка пра актуальныя праблемы Касцёла і ставяцца асноўныя задачы, што знаходзяцца ў кампетэнцыі структур Рымскай курыі.
 

21 лістапада 2022, 13:21